24 лютага ў касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны Касцёл) літоўская дыяспара ў Мінску разам з прадстаўнікамі пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь памоляцца за памерлага айца Казіміра Жыліса SI.
Цэлебрацыю святой Імшы на літоўскай мове ўзначаліць Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які быў блізкім сябрам спачылага езуіта.
Айцец Казімір Жыліс SI паходзіць з Уцянскага павету Літвы, але большая частка яго святарскага служэння прайшла ў Беларусі.
З 1983 па 2000 гады святар быў пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры (дэканат Гродна-Захад).
З 2001 года нёс душпастырскае служэнне ў Гродне як капелан у вязніцы і літоўскай супольнасці вернікаў, быў дырэктарам відэастудыі Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама займаўся душпастырствам цвярозасці. Адышоў у вечнасць 15 лютага на 76-м годзе жыцця.
Пачатак Імшы ў 18.00.
Усіх ахвотных запрашаюць далучыцца да малітвы за памерлага святара.