Пошук

18.02.2021 10:03   Паводле: catholicnews.by / Catholic.by
Фота: insidesources.com

20-21 лютага ў Віцебску пройдуць рэкалекцый для мужчын на тэму «Сілай рэчаў» (Ipso facto). За гэтай загадкавай тэмай стаіць не менш таямнічая постаць «небывалага героя ў гісторыі збаўлення» — святога Юзафа.

Як паведамляе catholicnews.by, мэта рэкалекцый — прыглядзецца да святога Юзафа, постаць якога застаецца ціхай і сціплай на старонках Святога Пісання, але які быў чалавекам веры і малітвы, быў прыкладам адносінаў да Бога, да жанчыны і да дзіцяці.

Праводзіць рэкалекцыі будзе а. Аляксандр Сапель SDS.

Праграма:

20 лютага, субота

  • 11.00 — прыезд, знаёмства, рэфлексія
  • 12.00 — св. Імша
  • 12.40 — першая канферэнцыя
  • 13.00 — абед
  • 13.30 — Lectio Divina (2 Цім 1, 3-2, 13). Для больш шырокага разумення кантэксту раіцца прачытаць цалкам 2 Пасланне да Цімафея
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 15.30 — час на даезд да месца адпачынку (лазертаг)
  • 16.00–18.00 — лазертаг
  • 18.30 — вячэра
  • 19.00 — другая канферэнцыя
  • 20.30 — рэфлексія

21 лютага, нядзеля

  • 08.30 — св. Імша
  • 09.30 — снеданне, развітанне, ад’езд.

Запіс па тэлефоне:
+375 (29) 260 69 09 Іван

Абноўлена 18.02.2021 10:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.