20 лютага ў гродзенскім касцёле Божай Міласэрнасці (Вішнявец) пройдуць духоўныя практыкаванні для мужчын на тэму «Святая Імша — абавязак ці патрэба?».
Чым для верніка з'яўляецца Эўхарыстыя, святая Імша? Гэта абавязак, звычка ці традыцыя? Якія правілы ўдзелу ў святой Імшы? Якія дары пакінуў Бог для чалавека у Эўхарыстыі? На гэтыя і іншыя пытанні ўдзельнікі духоўных практыкаванняў будуць разважаць разам з рэкалекцыяністам.
Рэкалецыі, як паведамляецца на каталіцкім партале «Мужчыны святога Юзафа», правядзе кс. канонік Ян Кучынскі, пробашч катэдральнай парафіі Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Праграма
- 10.00 — малітва і ўступная канферэнцыя
- 10.40 — перапынак на каву
- 11.20 — другая канферэнцыя
- 12.00 — абмеркаванне, пытанні
- 13.30 — абед
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 15.15 — трэцяя канферэнцыя
- 16.00 — адарацыя, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння
- 16.30 — святая Імша з рэкалекцыйнай гаміліяй
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 (33) 624 42 85 Павел
+375 (33) 621 66 56 Віталій
+375 (44) 733 71 67 Viber.
Ахвяраванне за ўдзел, уключаючы харчаванне, складае 20 бел.руб. (па магчымасці).
Арганізатары рэкалекцый адзначаюць, што пры адсутнасці магчымасці ўдзельнічаць ва ўсёй праграме, дапускаецца ўдзел у асобных яго пунктах.
З сабой пажадана мець Біблію, малітоўнік, нататнік, асадку.