31 студзеня, у Чацвёртую звычайную нядзелю, Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў віцебскім касцёле Святога Духа.
Гэтую новазбудаваную святыню ў цэнтры самай маладой каталіцкай дыяцэзіі ў краіне іерарх сам пасвяціў у вігілію ўрачыстасці Спаслання Духа Святога 18 мая 2013 года.
Па запрашэнні ксяндзоў сальватарыянаў, якія духоўна апякуюцца парафіяй, і віцебскіх вернікаў, арцыбіскуп Кандрусевіч памоліцца разам з імі ў інтэнцыі падзякі за 75 гадоў жыцця і шчаслівае вяртанне на радзіму.
Пачатак у 10.30.
Падчас святой Імшы прысутныя на ёй кансэкраваныя асобы адновяць свае манаскія абяцанні з нагоды набліжэння свята Ахвяравання Пана, якое ў Касцёле адзначаецца як Дзень кансэкраванага жыцця.