Пошук

28.01.2021 10:24   Catholic.by

У суботу 30 студзеня ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе ўсебеларуская сустрэча ўдзельніц руху «Маці ў малітве».

Мерапрыемства прысвечана 20-годдзю дзейнасці гэтага касцёльнага руху ў нашай краіне.

Сустрэча распачнецца ў 11.00 цэлебрацыяй святой Імшы, якую ўзначаліць Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Рух «Маці ў малітве» аб’ядноўвае маці, якія разам моляцца за сваіх дзяцей, дзелячыся сваімі мацярынскімі радасцямі і клопатамі і падтрымліваючы адна адну ў цяжкія хвіліны. Ён распаўсюджаны ва ўсім свеце і ўжо дваццаць гадоў дзейнічае таксама ў Беларусі. Яго ўзнікненне і развіццё ў нашай краіне шчыльна звязана з Залатагорскай парафіяй.

Дэвіз руху «Маці ў малітве» —

«Аб’яднаўшыся ў малітве, мы выратуем нашых дзяцей».

Мэта руху — усведамленне кожнай маці свайго мацярынскага паклікання праз малітву, бязмежны давер да Бога і даручэнне дзіцяці Яго абароне.

Абноўлена 28.01.2021 11:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа