Пошук

14.01.2021 08:08   Catholic.by

У пятніцу 15 студзеня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы за спачылага Мітрапаліта Філарэта, які адышоў у вечнасць 12 студзеня.

Вернікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі разам са сваімі пастырамі падзяляюць смутак праваслаўных братоў з прычыны смерці Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта, які шмат зрабіў для развіцця добрых адносін паміж прадстаўнікамі дзвюх галоўных хрысціянскіх канфесій нашай краіны.

У сваім спачувальным слове Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч назваў спачылага праваслаўнага Экзарха сваім сябрам і настаўнікам.

Святая Імша ў мінскай архікатэдры за спачылага Мітрапаліта Філарэта адбудзецца ў дзень яго пахавання ў Жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры.

Пачатак у 18.30.

На партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя святой Імшы, цэлебрацыю якой узначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Абноўлена 15.01.2021 17:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця