У нядзелю 6 снежня ў парафіі святога Мікалая, біскупа, у Свіры (Мядзельскі дэканат) адзначаць адпустовую ўрачыстасць, падчас якой на «Радыё Марыя» будзе весціся прамая трансляцыя святой Імшы са свірскага касцёла.
Касцёл святога Мікалая ў Свіры — адзіная святыня ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прысвечаная гэтаму святому біскупу, неадменнаму спадарожніку Каляд, якога асабліва любяць дзеці. Традыцыйна ў гэты дзень малыя атрымліваюць салодкі пачастунак ад святога Мікалая.
Адпустовая святая Імша, якая будзе транслявацца ў інтэрнэце на «Радыё Марыя», распачнецца ў 13.00.
Паколькі свірскі касцёл мае даволі вялікія памеры, у ім з захаваннем сацыяльнай дыстанцыі і ўсіх неабходных санітарных мер могуць змясціцца шмат вернікаў. Тыя, хто, карыстаючыся дыспенсай, застаюцца дома, могуць духоўна далучыцца да святкавання з дапамогай прамой трансляцыі.