Пошук

18.11.2020 10:18   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Depositphotos

У сумную гадавіну 100-годдзя легалізацыі абортаў з 18 па 21 лістапада па ініцыятыве рухаў у абарону жыцця арганізаваны міжнародны малітоўны ланцужок, каб горача прасіць Бога аб прабачэнні за грахі супраць жыцця.

У межах малітвы перапрашэння беларускага народа за грахі супраць жыцця, учыненыя на нашай зямлі, 21 лістапада Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў гэтай інтэнцыі ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава.

Пачатак Імшы ў 18.30.

Гэтая Эўхарыстыя стане таксама выразам падзякі Богу за ўдзельнікаў рухаў і валанцёраў, якія займаюцца абаронай жыцця ў нашай краіне.

Абноўлена 18.11.2020 18:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа