19 кастрычніка ў Мінску ў межах сусветнай акцыі «Мільён дзяцей моліцца Ружанец» дзеці збяруцца на супольную ружанцовую малітву з біскупам Юрыем Касабуцкім.
Малітва будзе праходзіць у двары Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра «Місіі добрага самараніна».
Далучыцца да сусветна акцыі ў Мінску арганізатары запрашаюць перадусім дзяцей і іх бацькоў, але таксама ўсіх жадаючых.
Яны просяць узяць з сабой ліхтарыкі.
Пачатак у 18.30.
Паколькі малітва будзе праходзіць на адкрытым паветры, варта апрануцца ў адпаведнасці з надвор’ем.
Штогадовая акцыя «Мільён дзяцей моліцца Ружанец» праходзіць пад эгідай Папскага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». Сёлета малітва аб міры і адзінстве ва ўсім свеце будзе ўключаць у сябе яшчэ адну просьбу: аб вызваленні свету ад санітарнага і эканамічнага крызісу, выкліканага пандэміяй.
Адрас:
Хрысціянскі сацыяльны цэнтр
вул. Серафімовіча, 19 (ст. метро Пралетарская)