Пошук

07.10.2020 12:10   Тэкст: а. Ілля Саўчанка МІС / Catholic.by

Рэкалекцыйны дом святога Юзафа ў Воршы запрашае на заняткі па вывучэнні Бібліі. З 23 па 25 кастрычніка адбудзецца курс «Эмаўс».

Біблійны курс «Эмаўс» — гэта не столькі рэкалекцыі, колькі, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Акрамя лекцый, на курсе ёсць практыка малітвы Божым Словам.

Курс праводзяць доктар біблійнай тэалогіі Уладзіслаў Валаховіч і а. Ілля Саўчанка МІС.

  • Пачатак: пятніца, 18.00
  • Заканчэнне: нядзеля, 17.30.

Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё, што спатрэбіцца на занятках (у тым ліку Біблію, сшытак).

Запіс абавязковы і працягваецца да 19 кастрычніка па тэл.:

+375 (33) 661 21 47.

Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа