29 верасня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі завершыцца перэгрынацыя фігуры святога Арханёла Міхала ў інтэнцыі мірнага вырашэння крызісу ў нашай краіне.
У верасні фігура нябеснага апекуна Касцёла на Беларусі з італьянскага санктуарыя ў Гаргана наведала катэдры ўсіх чатырох беларускіх дыяцэзій і 21 верасня прыбыла ў Мінск.
Тут у архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) у свята святога Арханёла Міхала адбудзецца ўрачыстая святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
Пачатак у 18.30.
Біскуп Юрый шчыра запрашае ўсіх вернікаў, у тым ліку і прадстаўнікоў іншых канфесій, далучыцца да супольнай малітвы за Бацькаўшчыну праз заступніцтва пераможцы зла святога Арханёла Міхала.