У панядзелак 7 верасня ва ўсіх дыяцэзіях Касцёла на Беларусі пройдуць малітоўныя сустрэчы кансэкраваных асобаў.
Адказваючы на просьбу пастыраў Касцёла на Беларусі аб руплівай малітве ў інтэнцыі як мага хутчэйшага вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Радзіму і мірнага вырашэння грамадскага-палітычнага крызісу ў нашай краіне, кансэкраваныя асобы жадаюць быць салідарнымі ў малітоўным чуванні са шматлікімі вернікамі Каталіцкага Касцёла на Беларусі, іншымі хрысціянамі і людзьмі добрай волі і запрашаюць на супольнае малітоўнае чуванне ў гэтай інтэнцыі.
Праграма
- 11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння, малітва Літургіі гадзінаў;
- 12.00 — святая Эўхарыстыя;
- 13.00 — супольная сустрэча кансэкраваных асобаў;
- 14.00 — завяршэнне сустрэчы
Момантам асаблівай духоўнай лучнасці кансэкраваных асобаў у згаданай інтэнцыі стане святая Імша, якая будзе цэлебравацца ў 12.00 адначасова ва ўсіх дыяцэзіях.
Месца правядзення малітоўных сустрэч у дыяцэзіях
- Віцебская дыяцэзія
- Докшыцы, парафія Найсвяцейшай Тройцы, вул. Пушкіна, 46-А;
- Гродзенская дыяцэзія
- Гродна, рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі), вул. Маладзёжная, 2;
- Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
- Мінск, архікатэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі, пл. Свабоды, 9
- Пінская дыяцэзія
- Баранавічы, пр-т Савецкі, 18-Б (кляштар сясцёр)
Узяць удзел у супольнай малітве могуць усе ахвотныя.