4 верасня канонікі Гродзенскага катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра Каралевіча збяруцца ў катэдры святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне на супольную малітву ў інтэнцыі хутчэйшага вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Радзіму.
Як паведамляе партал Grodnensis.by, таксама яны будуць маліцца аб вырашэнні крызісу ў грамадстве, міры і згодзе ў Беларусі.
Сустрэча капітулу распачнецца ў 11.30 малітвай Літургіі гадзінаў.
Затым у 12.00 адбудзецца святая Імша.
Узяць удзел у супольнай малітве ў гродзенскай катэдры могуць усе ахвотныя.