Пошук

03.09.2020 10:08   Тэкст: Аляксандр Бурдзялёў / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Vivimilano - Corriere

З 18 па 20 верасня ў Баранавічах на базе рэкалекцыйнага дома Святой Тройцы парафіі Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай адбудзецца трохдзённы курс па літургічнай музыцы для касцёльных арганістаў.

Адрас: Брэсцкая вобласць, Баранавічы, вул. Шаўчэнкі, 6.

Настаўнікамі курса выступяць:

  • ксёндз Павел Гедройць — пробашч парафіі Узвышэння святога Крыжа ў Галынцы (Гродзенская дыяцэзія), выкладчык Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, магістр музыкалогіі;
  • Даніэль Прайзнер — галоўны арганіст у касцёле бл. Анэлі Салявы ў Кракаве, намеснік дырэктара Міжнавучальнага інстытута касцёльнай музыкі (Польшча), аўтар ідэі і стваральнік праграмнай і арганізацыйнай канцэпцыі Салезіянскай школы арганістаў у Пшэмыслі, дацэнт Акадэміі музыкі ў Кракаве, канцэртуючы арганіст, лаўрэат міжнародных конкурсаў.

Заняткі пабудаваны па прынцыпе модульнасці. Пачатак заняткаў 18 верасня ў 14.00.

Прадугледжана магчымасць частковага удзелу (не ва ўсе дні курса). Для удзельнікаў прадугледжана магчымасць пражывання і харчавання.

Спіс навучальных модуляў па днях заняткаў:

Модуль 1 (кс. Павел Гедройць)
18 верасня (пятніца) – 19 верасня (субота)

Тэорыя і практыка Грыгарыянскага харалу. Касцёльныя спевы праз погляд этнамузыкалогіі. Падбор спеваў для святой Імшы згодна з літургічным часам.

Модуль 2 (Даніэль Прайзнер)
19 верасня (субота)

Зменныя і сталыя часткі святой Імшы: апрацоўка, гарманізацыя, транспазіцыя, кантынуацыя. Спосабы акампанавання сталых і зменных частак святой Імшы: тэмп, пульс, дыханне, фразіроўка, артыкуляцыя.

Модуль 3 (Даніэль Прайзнер)
20 верасня (нядзеля)

Спевы: апрацоўка, імправізацыя перад спевам і пасля. Зменныя і сталыя часткі святой Імшы: практыкум акампанавання. Выбраныя набажэнствы: апрацоўка і гарманізацыя.

Пасля курса па літургічнай музыцы з 21 па 22 верасня адбудзецца майстар-клас Даніэля Прайзнера для акадэмічных арганістаў у касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы (Ляхавіцкі раён).

Арганізатары просяць загадзя паведаміць пра жаданне ўдзельнічаць у курсе альбо майстар-класе на электронны адрас argany@tut.by.

Абноўлена 20.09.2020 19:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа