У Гродне вядзецца набор слухачоў на «Курсы сямейнага жыцця» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2020–2021 навучальны год. У курсах могуць браць удзел усе жадаючыя, якія зацікаўлены дабром сям’і.
Мэтай курсаў з’яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы нарачоных да сакрамэнту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.
Навучанне працягваецца тры гады. З’езды адзін раз на месяц.
Месца навучання: касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна, Дзевятоўка, вул. Курчатава, 41).
Пасля заканчэння «Курсаў сямейнага жыцця» выпускнік атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях.
З сабой неабходна мець дакументы:
- уласнаручна напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння
- уласнаручна напісанная аўтабіяграфія
- рэкамендацыя ад пробашча
- 2 фатаграфіі (3х4 см)
- ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы
- ксеракопія пашпарта (старонкі 31–33)
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефоне:
+375 (29) 588 42 73 — Ірына Мялешка
Запіс па тэлефоне да 10 кастрычніка 2020 г.