Пошук

30.07.2020 12:42   Паводле: Grodnensis.by

16 жніўня санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях запрашае да ўдзелу ў пiлiгрымцы на роварах, а таксама ў супольнай малітве.

Як паведамляе партал Grodnensis.by, y санктуарый можна прыбыць у індывідуальным парадку, бо ў сувязі з пандэміяй каранавірусу ўсе арганізаваныя пілігрымкі ў гэтым годзе адменены.

Праграма сустрэчы ў Тракелях

12.00 – Ружанец
13.00 – святая Імша на палявым алтары (цэлебрацыю ўзначаліць Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі)
14.00 – перапынак на каву
16.00 – благаслаўленне і заканчэнне сустрэчы

Кусташ санктуарыя кс. доктар Юрый Бяганскі рыхтуе на гэты дзень для пілігрымаў шмат цікавага: спартыўныя конкурсы, віктарыну, гонкі, невялікі пачастунак.

Самых актыўных чакаюць узнагароды.

Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+375 29 289 36 38

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа