Пошук

24.07.2020 15:48   Паводле: Grodnensis.by
Фота Віталія Палінеўскага

Сёлета прыпадае 77-я гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёных назарэтанак — сястры Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц.

Як паведамляе партал Grodnensis.by, з гэтай нагоды 31 ліпеня ў Батароўскім лесе каля Навагрудка — месцы, дзе сёстры законныя прынялі смерць, — адбудзецца святая Імша.

Пачатак у 18.00.

Пасля Імшы можна будзе наведаць санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі благаслаўлёнай Марыі Стэлы і яе 10 паплечніц, дзе будзе магчымасць памаліцца перад рэліквіямі благаслаўлёных.

Законніцы Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта былі расстраляны 1 жніўня 1943 г., ахвяраваўшы сваё жыццё за 120 чалавек, арыштаваных і прысуджаных да расстрэлу. Смяротнае пакаранне было заменена для арыштаваных працамі ў Германіі. Усе вывезеныя перажылі вайну.

Назарэтанкі былі беатыфікаваны 5 сакавіка 2000 г. на плошчы св. Пятра ў Рыме Янам Паўлам ІІ.

Абноўлена 24.07.2020 16:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа