Пошук

06.07.2020 16:04   Catholic.by
Фота svjazep.org

З 8 па 12 ліпеня пройдзе ў анлайн-фармаце XXVI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк.

Дэвіз пілігрымкі — Orientale Lumen («Святло Усходу»). Гэта назва Апостальскай адгартацыі св. Яна Паўла ІІ ад 2 мая 1995 г., якая з’яўляецца базай духоўнай праграмы пілігрымкі ў гэтым годзе.

Пілігрымка пройдзе анлайн з прычыны складанай сітуацыі эпідэміі.

На сайце svjazep.org будуць змяшчацца духоўныя матэрыялы на кожны дзень пілігрымкі. Іх можна свабодна перапосціць у сацсеткі.

Кожны можа далучыцца да духоўнай праграмы ў сваім месцы пражывання.

Малітоўную платформу праграмы прапануе грэка-каталіцкая парафія ў Полацку. На адрас polatsk170@gmail.com можна даслаць інтэнцыі, якія будуць уключаныя ў штодзённую Боскую Літургію ў гэтыя дні і ў якіх будуць маліцца валанцёры пілігрымкі.

Біблійныя тэксты на дні пілігрымкі: Евангелле паводле св. Яна, раздзелы 1-5 (на кожны дзень адзін раздел).

Пілігрымка завершыцца ў Полацку пры храме св. Параскевы Полацкай у нядзелю 12 ліпеня. Боская Літургія распачнецца ў 11.00.

Далучыцца да пілігрымкі і адзначыць 100-годдзе нараджэння св. Яна Паўла ІІ запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа