Адпустовая ўрачыстасць у сталічнай парафіі Божага Цела адбудзецца ў чацвер 11 чэрвеня.
Вернікі маладой каталіцкай супольнасці, у якой служаць айцы кармэліты босыя, запрашаюць усіх жадаючых разам адзначыць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.
Святыя Імшы ў дзень урачыстасці будуць цэлебравацца:
- 9.00 — у капліцы
- 12.00 — у капліцы
- 19.00 — на двары каля капліцы.
Радыё Марыя будзе весці прамую трансляцыю святой Імшы а 19-й гадзіне.
Адрас капліцы: вул. Герасіменкі, 6/1.