18 мая, у 100-ю гадавіну з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску.
Пасля святой Імшы, якая распачнецца ў 19.00, адбудзецца працэсія да фігуры Вялікага Папы, усталяванай на прыкасцёльным цвінтары.
Тут адбудзецца спецыяльная малітва і благаслаўленне прысутных рэліквіяй крыві святога Яна Паўла ІІ, якая захоўваецца ў святыні на галоўным алтары.
З-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі асабістае ўшанаванне рэліквій не прадугледжана.