Пошук

15.05.2020 18:11   Catholic.by

Агульнабеларускі дзень духоўнага засяроджання для манаскіх супольнасцяў, якія нясуць служэнне ў Беларусі, пройдзе 25 мая анлайн з Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе.

Рашэнне аб гэтым было прынята на пасяджэнні Рады Каардынацыйнай групы вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця, якое адбылося 5 мая, таксама ў рэжыме анлайн.

У панядзелак 25 мая ўдзельнікі Рады прадставяць у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай усіх братоў і сясцёр, якія нясуць служэнне ў Беларусі.

Усе яны змогуць духоўна далучыцца і ўзяць удзел у дні духоўнага засяроджання анлайн з дапамогай трансляцыі на партале Catholic.by.

Сардэчна запрашаем усіх кансэкраваных асобаў, якія нясуць служэнне ў Беларусі, узяць удзел у дні засяроджання анлайн, каб у сённяшні няпросты час духоўна з’яднацца перад цудадзейным абразом нашай Нябеснай Маці ў супольнай малітве аб найхутчэйшым спыненні пандэміі каранавірусу і даверыць Марыі нашыя супольнасці і ўсіх тых, хто даручаны нашай пастырскай апецы.

Праграма дня духоўнага засяроджання

  • 10.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 11.00 — святая Імша
  • 12.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту са святым Ружанцам і Маёвым набажэнствам
  • 13.00 — Акафіст.

Просьба да настаяцеляў і настаяцельніц перадаць гэтую інфармацыю і запрашэнне ўсім братам і сёстрам і заахвоціць іх да ўдзелу ў дні засяроджання.

Абноўлена 25.05.2020 09:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.