Пошук

20.03.2020 13:25   Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

Замест запланаванага велікапоснага чування моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу 28 сакавіка адбудзецца адмысловае набажэнства, якое пройдзе ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску і будзе транслявацца ў інтэрнэце на «Радыё Марыя».

Дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій камунікацыі будзе магчымасць духоўнага ўдзелу ў малітве большай колькасці моладзі, што, нягледзячы на выкліканыя каранавірусам складанасці, будзе спрыяць будаванню супольнасці каталіцкай моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсёй краіны.

Праграма супольнай малітвы:

  • 19.00 — св. Імша; цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які звернецца да прысутных і слухачоў «Радыё Марыя» з адмысловым пастырскім словам;
  • пасля Імшы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
  • 20.30 — малітва святога Ружанцу і благаслаўленне.

Набажэнства будзе прысвечана малітве за моладзь і аб выбаўленні нашага народа ад пажару, голаду, вайны і віруснай заразы, згодна са старажытнай малітвай Касцёла.

Моладзь і іншых вернікаў, якія будуць мець жаданне, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заахвоціў далучыцца да гэтай малітвы ў касцёле святога Сымона і святой Алены або маліцца ў гэты час дома ці ў сваіх парафіях.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.