Пошук

27.01.2020 13:38   Catholic.by

Сёння, 27 студзеня, калі ў свеце адзначаецца абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН Дзень памяці ахвяраў Халакосту, каталіцкія біскупы Еўропы з нагоды 75-й гадавіны вызвалення вязняў лагера смерці Аўшвіц–Біркенаў, створанага нацыстамі каля польскага Асвенціма, заклікаюць усіх вернікаў да малітвы.

А 15-й гадзіне, гэта значыць у гадзіну вызвалення вязняў лагера Аўшвіц–Біркенау, каталіцкія біскупы Еўропы заклікаюць запаліць свечкі і памаліцца за забітых у лагерах смерці людзей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, а таксама за іх блізкіх.

«Няхай наша малітва паглыбіць прымірэнне і братэрства, супрацьлегласцю якога з’яўляецца варожасць, а таксама разбуральныя канфлікты і ўсё больш глыбокія непаразуменні», — гаворыцца ў спецыяльнай заяве, скіраванай з гэтай нагоды еўрапейскімі іерархамі.

Абноўлена 28.01.2020 16:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа