У Воршы з 4 па 6 студзеня 2020 года адбудзецца біблійны курс «Эмаўс», з 8 па 10 студзеня — курс для моладзі «Закхей».
Біблійны курс «Эмаўс» адбываецца ўжо больш за тры гады, але тыя, хто ні разу яшчэ не быў на ім, могуць лёгка ўключыцца ў праграму, паведамляе viartannie.org.
Гэтым разам удзельнікі будуць разважаць над Кнігай Зыходу. Пажадана прачытаць яе для больш плённага ўдзелу ў курсе.
Узрост удзельнікаў курсу «Закхей» — ад 14 гадоў. У праграме святая Імша, малітва, катэхеза на хвалюючыя і актуальныя пытанні, а таксама новыя знаёмствы і творча праведзены час.
Запіс на курсы абавязковы па тэлефоне:
+375 29 713 02 33 — ксёндз Аляксандр Жарнасек МІС