Пошук

23.12.2019 14:01   Catholic.by
Фота: cecholesnica.pl

4 студзеня ў касцёле св. Зыгмунта ў Баранавічах (вул. Энтузіястаў, 51) адбудзецца калядная сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі.

Пачатак у 12.00, заканчэнне ў 22.00.

Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых маладых людзей і абяцаюць прыемна здзівіць новым і нестандартным фарматам сустрэчы.

У сувязі з тым, што яна пройдзе ў перыяд святкавання Божага Нараджэння, для моладзі рыхтуецца спецыяльная калядная праграма, дзяленне аплаткай, знаёмства з арыгінальнымі музычнымі і евангелізацыйнымі праектамі, а таксама шмат іншых сюрпрызаў і падарункаў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па нумары:

+375 29 226 44 29 (ксёндз Аляксандр Канановіч)

Абноўлена 23.12.2019 14:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа