Пошук

20.12.2019 12:58   Catholic.by

З 3 па 5 студзеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі па распазнанні паклікання для юнакоў. Дэвізам рэкалекцый стануць словы: «Хлопча, кажу табе, устань!» (Лк 7, 14).

Юнакоў ад 14 гадоў, а асабліва міністрантаў, запрашаюць перажыць хвіліны цішыні і разважання над сваім жыццёвым шляхам.

Удзельнікі змогуць адчуць атмасферу семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.

У праграме прадугледжаны сустрэчы са святарамі і семінарыстамі, малітва, разважанне над Святым Пісаннем і іншыя мерапрыемствы.

Запіс па тэлефонах:

+375 15 262 22 22 (семінарыя)
+375 33 689 10 39 (кс. Ян)

Абноўлена 20.12.2019 16:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа