28 снежня ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (вул. Пляханава, 28) адбудзецца аплаткавая сустрэча для дзяцей з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага.
Сустрэча распачнецца святой Імшой а 11-й гадзіне, пасля якой усіх удзельнікаў чакае святочная праграма ў араторыі.
Да 26 снежня просьба паведаміць аб колькасці ўдзельнікаў пробашчу парафіі па тэлефоне:
+375 44 547 60 05 — кс. Аляксандр Мятліцкі SDB