Пошук

16.12.2019 11:31   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: pixels.com

«Сям’я — гэта тое, што з табой назаўжды» — пад такімі дэвізам 29 снежня ў парафіі Перамянення Пана ў Негарэлым (Стаўбцоўскі дэканат) мясцовыя вернікі збяруцца на супольную малітву і святочную сустрэчу.

2019 год у Касцёле на Беларусі быў прысвечаны сям’і як радасці і надзеі моладзі. З падзякаю Богу за дар сужэнскага і сямейнага жыцця вернікі парафіі ў Негарэлым (Стаўбуоўскі дэканат) збяруцца на супольную малітву і святочную сустрэчу ў свята Святой Сям’і, якое адзначаецца ў нядзелю, 29 снежня.

Праграма святкавання

  • 10.00 — збор у касцёле ў Негарэлым
  • 10.30 — адарацыйная малітва перад абразом Святой Сям’і
  • 11.00 — святая Імша з настаўленнем
  • 13.00 — пачастунак і забаўляльная праграма ў мясцовай кавярні (унёсак удзельніка 35 руб.)

На святкаванне арганізатары запрашаюць сем’і і не толькі, абяцаючы, што ўсе яго ўдзельнікі духоўна ўзбагацяцца, пачуюць цікавыя сведчанні, возьмуць удзел у конкурсах, паспяваюць, патанчаць і пачастуюцца прысмакамі мясцовай кухні і выпечкі.

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:

+375 (25) 759 13 62 — Мікалай
+375 (25) 974 56 10 — Таццяна

Абноўлена 28.12.2019 19:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця