Пошук

13.11.2019 08:02   Catholic.by

17 лістапада, у Дзень памяці ахвяраў ДТЗ, у касцёлах Беларусі будуць маліцца за тых, хто загінуў і пацярпеў у дарожна-транспартных здарэннях, а таксама аб бяспецы дарожнага руху.

Згодна з рашэннем Пленарнай Асамблеі ААН ад 26 кастрычніка 2005 г. у трэцюю нядзелю лістапада адзначаецца сусветны дзень памяці ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў.

З гэтай нагоды ў нядзелю 17 лістапада пройдуць спецыяльныя малітвы і набажэнствы. У гэты дзень прынята таксама благаслаўляць і акрапляць асвячанаю вадою дарогі, перадусім найбольш небяспечныя ўчасткі, дзе не раз здараліся няшчасныя выпадкі.

Як адзначаецца ў лісце, скіраваным кіраўніцтвам мясцовага дабрачыннага фонду «Бяспечныя дарогі» Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, «у гэты дзень памяці хочацца, каб прамень веры і малітвы дакрануўся да сэрца кожнага ўдзельніка дарожнага руху».

Абноўлена 15.11.2019 19:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця