Пошук

15.11.2018 10:53   Catholic.by

Біскупы Беларусі заклікаюць 18 лістапада памаліцца за тых, хто загінуў у дарожна-транспартных здарэннях.

Згодна з рашэннем Пленарнай Асамблеі ААН ад 26 кастрычніка 2005 г. у трэцюю нядзелю лістапада адзначаецца сусветны дзень памяці ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў.

З гэтай нагоды беларускія біскупы заклікаюць усіх святароў і вернікаў да малітвы ў інтэнцыі ахвяраў ДТЗ падчас святых Імшаў у нядзелю 18 лістапада.

Як адзначаецца ў лісце, скіраваным кіраўніцтвам мясцовага дабрачыннага фонду «Бяспечныя дарогі» Старшыні Канферэнцыі Катіаліцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, «у гэты дзень памяці хочацца, каб прамень веры і малітвы дакрануўся да сэрца кожнага ўдзельніка дарожнага руху».

У некаторых мясцовасцях у гэты дзень прынята таксама асвячаць дарогі, перадусім найбольш небяспечныя ўчасткі, дзе не раз здараліся няшчасныя выпадкі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа