
6 лістапада ў парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах пройдзе пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Магілёўшчыны. У межах сустрэчы адбудзецца малітва за памерлых іерархаў, прэзбітэраў і кансэкраваных асобаў Магілёўскага рэгіёну.
Супольная малітва духавенства і вернікаў за памерлых іерархаў, прэзбітэраў і кансэкраваных асобаў Магілёўшчыны стала ўжо важнай традыцыяй у магілёўскай частцы архідыяцэзіі.
Узначаліць сустрэчу і малітву Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.