Пошук

25.10.2019 09:52   Паводле: Grodnensis.by

22 лістапада, ва ўспамін святой Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі і спеву, у катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне адбудзецца святочны канцэрт дыяцэзіяльнага хору Cantate Domino.

У гэты дзень удзельнікі музычнага калектыву, нязменным кіраўніком і дырыжорам якога з’яўляецца Генрых Давідовіч, падзякуюць Богу за 20 гадоў існавання хору і магчымасць несці праз спеў святло любові Хрыста сваім братам і сёстрам.

З гэтай нагоды а 19-й гадзіне ў галоўнай святыні Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца святая Імша, пасля пасля якой — святочны канцэрт дыяцэзіяльнага хору Cantate Domino.

Калектыў быў заснаваны ў 1999 годзе ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец). Хор выконвае спевы на беларускай, лацінскай і польскай мовах. Рэпертуар калектыву складаецца як з касцёльных, так і з класічных твораў.

Абноўлена 25.10.2019 13:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця