Пошук

23.10.2019 10:43   Catholic.by

У чацвер 24 кастрычніка ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску пройдзе чарговая пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў з Мінска і Мінскай вобласці.

Распачнецца сустрэча супольнай малітвай Літургіі гадзінаў у 11.00.

У арганізацыйнай частцы будзе звернута ўвага на падрыхтоўку да ўрачыстасці Усіх Святых і ўспаміну Усіх памерлых вернікаў, у сувязі з чым неабходна скласці графікі малітваў на могілках па дэканатах.

Інфармацыя адносна малітваў на могілках падаецца для размяшчэння на партале Catholic.by.

Абноўлена 23.10.2019 10:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа