У нядзелю 20 кастрычніка спаўняецца 30 гадоў з моманту біскупскага пасвячэння першага пасля савецкіх часоў пераследу веры каталіцкага іерарха ў Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча.
Гэтую гадавіну Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыць на сваёй малой радзіме ў мястэчку Адэльск.
А 12-й гадзіне кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў адэльскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і ўзнясе падзяку Богу за тры дзесяцігоддзі пастырскага служэння.
Іерарх шчыра запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да ўрачыстай цэлебрацыі ў яго роднай святыні, каб у супольнай малітве ўзнесці падзяку Богу.