Пошук

03.10.2019 14:13   Catholic.by

З 6 па 13 кастрычніка ў мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ксяндзы з законніцкай супольнасці Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдэмптарысты) правядуць першыя пасля вяртання касцёла Святыя місіі.

Святыя місіі — гэта час асаблівай ласкі для ўсёй парафіяльнай супольнасці, магчымасць паяднацца з Богам, умацавацца ў веры і сапраўдным хрысціянскім жыцці. Кожны дзень Святых місій прысвечаны асаблівай тэме.

Праграма Святых місій

Нядзеля, 6 кастрычніка: «Бог ёсць любоў»

  • 9.00 — святая Імша з місійным настаўленнем
  • 11.00 — святая Імша з місійным настаўленнем
  • 12.30 — святая Імша з місійным настаўленнем
  • 16.00 — святая Імша на англійскай мове
  • 18.00 — настаўленне для бацькоў
  • 19.00 — святая Імша з місійным настаўленнем
  • 20.30 — місійная сустрэча для старшакласнікаў (8–11 клас), студэнтаў і працоўнай моладзі

Панядзелак, 7 кастрычніка: «Грэх і збаўленне ў Езусе Хрысце»

  • 8.00 — святая Імша з місійным настаўленнем
  • 12.00 — святая Імша з місійным настаўленнем
  • 17.30 — місійная сустрэча для дзяцей (1–7 клас)
  • 18.30 — святая Імша з місійным настаўленнем
  • 19.30 — місійны Крыжовы шлях вакол касцёла

Аўторак, 8 кастрычніка: «Вера і навяртанне» — дзень пакаяння

  • 8.00 — місійнае пакаяннае набажэнства (св. Імшы не будзе!)
  • 12.00 — місійнае пакаяннае набажэнства
  • 17.30 — місійная сустрэча для дзяцей (1–7 клас)
  • 18.30 — місійнае пакаяннае набажэнства
  • 19.30 — місійная сустрэча для старшакласнікаў (8–11 клас), студэнтаў і працоўнай моладзі
  • 21.00 — Марыйны заклік

Серада, 9 кастрычніка: «Калі чалавек памірае» — дзень паяднання

  • 7.00 — магчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання (споведзь)
  • 8.00 — святая Імша з місійным настаўленнем
  • 11.00 — магчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання (споведзь)
  • 12.00 — святая Імша з місійным настаўленнем
  • 17.30 — магчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання (споведзь)
  • 18.30 — святая Імша з місійным настаўленнем
  • 21.00 — Марыйны заклік

Чацвер, 10 кастрычніка: «Езус мой Пан»

  • 8.00 — святая Імша з місійным настаўленнем. Адарацыя Крыжа
  • 12.00 — святая Імша з місійным настаўленнем. Адарацыя Крыжа
  • 18.30 — святая Імша з місійным настаўленнем. Адарацыя Крыжа
  • 21.00 — Марыйны заклік

Пятніца, 11 кастрычніка: «Дарэшты іх палюбіў» — дзень сям’і

  • 8.00 — святая Імша з місійным настаўленнем. Аднаўленне сужэнскіх абяцанняў
  • 12.00 — святая Імша з місійным настаўленнем. Аднаўленне сужэнскіх абяцанняў
  • 18.30 — святая Імша з місійным настаўленнем. Аднаўленне сужэнскіх абяцанняў

Субота, 12 кастрычніка: «Вось маці твая»

  • 8.00 — святая Імша з місійным настаўленнем
  • 12.00 — святая Імша з настаўленнем для старэйшых асоб і хворых. Магчымасць прыняць сакрамэнт намашчэння хворых
  • 17.30 — місійная сустрэча для бацькоў з дзецьмі дашкольнага ўзросту. Благаслаўленне цяжарных жанчын
  • 18.30 — святая Імша з місійным настаўленнем. Прысвячэнне парафіі Маці Божай
  • 21.00 — Марыйны заклік

Нядзеля, 13 кастрычніка: «Будзьце сведкамі»

  • 9.00 — святая Імша з місійным настаўленнем
  • 11.00 — святая Імша з місійным настаўленнем
  • 12.30 — благаслаўленне місійнага Крыжа. Урачыстая святая Імша на заканчэнне Святых місій. Благаслаўленне з магчымасцю атрымаць поўны адпуст

Увага! Святой Імшы ў 19.00 не будзе.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа