Пошук

13.08.2019 11:40   Catholic.by
Фота Святланы Лабкович

24 жніўня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі дыякан Яўген Вінтоў прыме прэзбітэрскае пасвячэнне.

Сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату ўдзеліць яму Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас урачыстай святой Імшы. Пачатак у 18.30.

Дыякан Яўген Вінтоў паходзіць са сталічнай парафіі святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл). Нарадзіўся 9 лістапада 1994 года ў Мінску. У 2011 годзе скончыў сярэднюю школу №1 у Мінску і паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Драгічыне (Польшча), якую паспяхова скончыў у 2017 г. Дыяканскае пасвячэнне прыняў 24 чэрвеня таго ж года з рук Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага.

У цяперашні час працягвае навучанне ў аспірантуры Каталіцкага ўніверсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (Польшча) па спецыяльнасці дагматычная тэалогія.

Сваю першую святую Імшу (прыміцыю) новапрэзбітэр будзе цэлебраваць у родным парафіяьным касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску а 11-й гадзіне.

Абноўлена 15.08.2019 22:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця