Пошук


24 чэрвеня ў мінскай архікатэдры дыякан Раман Страшко атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне, а выпускінк драгічынскай семінарыі Яўген Вінтоў — дыяканскае. Пасвячэнні ўдзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

У святочнай цэлебрацыі прыняло ўдзел шмат гасцей, якія разам з кандыдатамі раздзялілі радасць гэтай падзеі.

«Ва ўрачыстасць нараджэння святога Яна Хрысціцеля Мінска-Магілёўская архідыяцэзія мае асаблівую нагоду для радасці, паколькі духавенства нашага лакальнага Касцёла павялічыцца на аднаго прэзбітэра і аднаго дыякана», — адзначыў у гаміліі біскуп Юрый Касабуцкі.

«У той момант, калі ты выбраў дарогу жыцця ў цэлібаце, ты адмовіўся ад заснавання сваёй сям'і. Аднак, увесь Касцёл цяпер становіцца тваёй сям'ёй», — адзначыў іерах, звяртаючыся да кандыдата ў дыяканы.

«Касцёл чакае ад вас, што вы з вялікай ахвотай будзеце несці Хрыста ўсім тым, каго сустрэнеце на жыццёвым шляху. Па прыкладу святога святога Яна Хрысціцелся, будзьце прарокамі Божага Валадарства, якое набліжаецца», — звярнуўся біскуп Юрый да кандыдатаў.



Ксёндз Раман Страшко нарадзіўся 23 жніўня 1992 года ў Нясвіжы. У 2009 годзе скончыў сярэдную школу №1 і ў тым жа годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Дыяканскае пасвячэнне прыняў 31 кастрычніка 2015 года ў Нясвіжы з рук арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Апошнім часам праходзіў душпастырскую практыку ў мінскім архікатэдральны касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.



Дыякан Яўген Вінтоў паходзіць з парафіі Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл). Нарадзіўся 9 лістапада 1994 года ў Мінску. У 2011 годзе скончыў сярэднюю школу №1 у Мінску і паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Драгічыне (Польшча). Да пасвячэння быў дапушчаны пасля здачы выпускных экзаменаў у семінарыі.

(cath/kb)
Фота Аляксандры Шчыглінскай

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 12.07.2017 00:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа