Пошук

09.08.2019 10:01   Catholic.by
Вернуты касцёл у Чэрыкаве. Фота Віктара Ведзеня.

Біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB паведамляе, што ў нядзелю 11 жніўня ў касцёле Найсвяцейшага Імя Божай Маці ў Чэрыкаве ўпершыню за доўгія дзесяцігоддзі зноў адбудзецца святая Імша.

Па рашэнні мясцовых уладаў забраная ў сярэдзіне мінулага стагоддзя святыня нядаўна была вернута новастворанай у райцэнтры каталіцкай парафіі. Яе душпастырам прызначаны кс. Павел Адамовіч, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Крычаве.

Крычаўскія вернікі шчыра запрашаюць усіх жадаючых на супольную Эўхарыстыю, якая адбудзецца ў касцёле Найсвяцейшага Імя Божай Маці ў Чэрыкаве ў нядзелю 11 жніўня а 16-й гадзіне па адрасе: вул. Ленінская, 192.

Цэлебрацыю першай пасля вяртання святыні святой Імшы ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі.

Абноўлена 09.08.2019 10:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа