«Школа сямейнага жыцця» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Мінску аб’яўляе набор слухачоў на 2019/2020 гг.
Прыём дакументаў адбудзецца 7 верасня з 17 да 19 гадзін у мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл).
Жадаючыя могуць атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефоне:
+375 44 759 45 25 а. Сяргей Трысцень OCD
Неабходныя дакументы:
- просьба аб прыняцці
- біяграфія
- рэкамендацыя пробашча
- 2 фатаграфіі
- ксеракопія пасведчання аб атрыманні сярэдняй або вышэйшай адукацыі
- ксеракопія пашпарта
Задачы і мэты «Школы сямейнага жыцця»:
1. Мэтай курсу з’яўляецца падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў для працы ў сямейных кансультацыях.
2. Працаўнікі сямейных кансультацый павінны ўмець падтрымліваць і дапамагаць праблемным сем’ям з наступнымі цяжкасцямі: алкагалізм, дзеці з адхіленнямі, сем’і ў крызісе, пагроза разводу, самотнае мацярынства і г.д. З гэтай мэтай праграма курсу ўключае шмат прадметаў з галіны псіхалогіі і практычныя заняткі.
3. Асобы, якія працуюць у кансультацыях, таксама павінны быць веруючымі католікамі, таму ў праграме прысутнічаюць фундаментальныя тэалагічныя і этычныя прадметы.
4. Курс у Мінску не будзе абмежаваны толькі католікамі, а будзе мець экуменічны характар, таму ў ім змогуць прыняць удзел прадстаўнікі розных канфесій, а таксама няверуючыя, зацікаўленыя дабром сям’і.
5. Дадаткова курс забяспечвае атрыманне грунтоўных ведаў на тэму натуральных метадаў распазнавання плоднасці.
6. Курс працягваецца 3 гады. Лекцыі будуць праходзіць 1 раз у месяц (увесь дзень суботы і ў нядзелю да абеду). На працягу года будзе 9 з’ездаў (кастрычнік-чэрвень). Удзел у канферэнцыях, рэкалекцыях і сімпозіўмах на сямейную тэматыку.
Заняткі праходзяць на базе Сaritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы (Бараўляны). Ёсць магчымасць начлегу для прыезджых.
7. Заканчэнне курсу будзе для католікаў падставай атрымання кананічнай місіі для працы з сем’ямі ў каталіцкіх сямейных кансультацыях.
Адміністрацыя «Школы сямейнага жыцця»