Сёлета прыпадае 76-я гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка. Яны былі расстраляны ў Батароўскім лесе 1 жніўня 1943 г., падчас Другой сусветнай вайны.
Як паведамляе партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, галоўныя ўрачыстасці пройдуць у Навагрудку 31 ліпеня – 1 жніўня.
Сёстры ахвяравалі сваё жыццё за 120 чалавек, арыштаваных і прыгавораных да расстрэлу. Смяротнае пакаранне было заменена для арыштаваных на працы ў Германіі (затрыманыя былі вывезены 24 ліпеня, а некаторыя вызвалены). Усе вывезеныя перажылі вайну.
Сёстры былі беатыфікаваны 5 сакавіка 2000 г. папам Янам Паўлам ІІ.
Праграма ўрачыстасцяў
31 ліпеня
- 18.00 – святая Імша ў лесе на месцы мучаніцтва (цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
- 21.00 – пачатак начнога чування ў навагрудскім фарным касцёле Перамянення Пана
- 22.00 – канферэнцыя і Вяночак да Божай Міласэрнасці ў гонар благаслаўлёных сясцёр у інтэнцыі сем’яў
- 23.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
1 жніўня
- 2.00 – Крыжовы шлях
- 2.45 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 3.00 – праграма, падрыхтаваная ўдзельнікамі пешай пілігрымкі Гродна-Навагрудак
- 4.30 – святая Імша ў прыкладную гадзіну расстрэлу сясцёр