Пошук

Фота catholicnews.by
Фота catholicnews.by

Танцавальна-музычны гурт Quo Vadis сардэчна запрашае моладзь на танцавальную сустрэчу «#Танцуй для Яго», якая адбудзецца 23-24 жніўня ў Мёрах.

Як паведамляе партал Catholicnews.by, арганізуе мерапрыемства парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Язафата Кунцэвіча ў Мёрах пры дапамозе Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

Тэма сустрэчы — «Калі Бог займае першае месца ў тваім жыцці, усё астатняе будзе на сваім», дэвіз — «Любі і танцуй».

Падчас сустрэчы ўдзельнікі будуць вучыцца выражаць праз танцы свае пачуцці да Бога, перажыванні, любоў.

Удзельнікам пажадана падрыхтаваць танец. З сабой неабходна мець зручны абутак і дажджавік (на выпадак дажджу).

Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю да 15 жніўня.

Кошт удзелу: 5 рублёў.

Праграма будзе пададзена пазней.

Па ўсіх пытаннях звяртацца:

+375 29 558 46 25 — с. Таццяна Гмыза
+375 33 399 88 24 (Viber) — Дзіяна
+375 33 399 88 25 — Вікторыя

Як паведаміла Catholic.by сястра Таццяна Гмыза, ідэя, каб праславіць Бога танцам, з’явілася ў моладзі з Мёраў.

У мінулым годзе ўпершыню адбылася сустрэча пад назвай «Танцуй для Яго», у якой удзельнічала моладзь з Полацка, Браслава, Друі і Мёраў.

«Перш за ўсё сустрэча злучала моладзь на святой Імшы, катэхезе, працы ў групах. Ну і, канешне, было шмат танцаў, каб імі праслаўляць Пана», — распавяла сястра. Таксама, па яе словах, маюць месца і інтэграцыйныя танцы.

«Кожны ўдзельнік ад’язджае задаволеным і поўным радасці. Мы рыхтуемся да такой сустрэчы і ў гэтым годзе, і з радасцю будзем чакаць кожнага», — дадала с. Таццяна.

Абноўлена 18.07.2019 13:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.