Пошук

12.07.2019 13:09   Grodnensis.by / Catholic.by
Фота: Grodnensis.by

З 2 па 4 жніўня пройдзе XVIII пешая пілігрымка Гродна – Рось. Пілігрымка па традыцыі выйдзе з гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26).

Маршрут: Гродна — Квасоўка — Вялікія Эйсманты — Рэпля — Рось.

Святая Імша на распачацце пілігрымкі адбудзецца 2 жніўня ў 7.00.

Дэвіз сёлетняй пілігрымкі — «Сям’я: дар і абавязак, надзея чалавецтва».

Запіс у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі або па тэлефоне:
+375 (29) 784 05 72 — кс. Юрый Марціновіч.

Арганізацыйная сустрэча для пілігрымаў адбудзецца 31 ліпеня ў 20.00 у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Праграма пілігрымкі ТУТ>>>

Абноўлена 12.07.2019 15:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.