Пошук

27.06.2019 11:29   Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

2 ліпеня, ва ўрачыстасць Апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Маці Божай Будслаўскай, у мінскай парафіі з такім тытулам адбудзецца адпуст.

Пробашч парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску кс. канонік Францішак Рудзь і вернікі гэтай сталічнай каталіцкай супольнасці шчыра запрашаюць усіх далучыцца да святкавання ўрачыстасці і як быццам пабываць у Будславе, узяўшы ўдзел у адпустовых св. Імшах, якія будуць цэлебравацца ў:

  • 10.00
  • 12.00
  • 18.30

Адрас: касцёл Маці Божай Будслаўскай, вул. Прытыцкага 107-А (станцыя метро «Каменная Горка»).

Абноўлена 27.06.2019 11:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа