З 18 па 21 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску пройдуць рэкалекцыі для юнакоў, прысвечаныя тэме распазнання жыццёвага паклікання.
У праграме чатырохдзённых рэкалекцый прадугледжаны час і на духоўную працу, і на актыўны адпачынак на беразе маляўнічай ракі Піны.
У межах рэкалекцый запланаваны час на супольную і асабістую малітву, знаёмства з рознымі шляхамі распазнання і рэалізацыі паклікання, час на асабістую сустрэчу з Хрыстом у капліцы семінарыі, магчымасць непасрэдна паразмаўляць са святарамі і семінарыстамі, пабываць на пазнавальных вандроўках па вадзе і па сушы, а таксама актыўна адпачыць разам з новымі знаёмымі і сябрамі.
Рэкалекцыі пачнуцца 18 ліпеня вячэрай у 19.00, скончацца 21 ліпеня абедам у 14.00.
Запісацца на рэкалекцыі і атрымаць падрабязную інфармацыю можна ў ксяндза Андрэя Багдановіча або праз кантакты Духоўнай семінарыі ў Пінску:
+375 29 126 72 98 — кс. Андрэй
+375 29 240 67 38 — кс. Юрый
+375 25 604 41 86 — семінарыя