Пошук

21.06.2019 12:15   Паводле: Grodnensis.by
Фота: Grodnensis.by

Тэалагічны каледж святога Казіміра ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў на 2019/2020 навучальны год.

Як паведамляе партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, уступны экзамен адбудзецца 21 жніўня ў 11 гадзін.

Дакументы прымаюцца пасля папярэдняга запісу з 15 ліпеня да 21 жніўня кожны панядзелак з 10.00 да 12.00 у біскупскай курыі па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 4.

Папярэдні запіс:

тэл.: +375 29 887 71 05
+375 15 275 33 08
e-mail: kaledz.tealagiczny@gmail.com

Дакументы падаюцца асабіста.

Інфармацыя для абітурыентаў

Аднымі з галоўных мэтаў Тэалагічнага каледжа ў Гродне з’яўляюцца: умацаванне веры, паглыбленне рэлігійных ведаў і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.

Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, літургіі, кананічным праве, патралогіі, сямейнай этыцы, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофскіх навуках (гісторыі філасофіі, тэадыцэі), псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы, сродках масавай камунікацыі і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ю і 4-ю суботу і нядзелю месяца.

Пасля заканчэння каледжа выпускнікі атрымліваюць дыплом ад біскупа, а таксама могуць працягваць навучанне ў каталіцкіх ВНУ і атрымаць ступень магістра або доктара.

Дакументы, неабходныя для паступлення:

  • заява (напісаная ўласнаручна);
  • аўтабіяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
  • копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
  • копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
  • копiя пашпарта (стар. 31-33);
  • 3 фотаздымкi (3х4);
  • медыцынская даведка;
  • анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).

Уступныя іспыты:

  • экзамен па катэхізісе і агульных ведах пра Каталіцкі Касцёл;
  • кваліфікацыйная размова.
Абноўлена 21.06.2019 12:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.