Пошук

17.06.2019 17:58   Catholic.by

29 чэрвеня ў Любчы адбудзецца асвячэнне касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Марыі ад Езуса Укрыжаванага.

Урачыстыя мерапрыемствы распачнуцца ў 14.30 каля ўваходнай брамы Любчанскага замка адкрыццём памятнага знаку на месцы, дзе быў пабудаваны першы касцёл на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Потым у 15.00 распачнецца ўрачыстая святая Імша і асвячэнне касцёла біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам.

Плануецца прысутнасць біскупа Пінскай дыяцэзіі, а таксама шматлікіх святароў і гасцей з Беларусі і замежжа

Каля 17.00 распачнецца творчая частка праграмы, якая будзе праходзіць каля святыні. На канцэртнай пляцоўцы выступяць творчыя калектывы з Мінска, Навагрудка і Любчы. Будуць таксама абвешчаны прызёры віктарыны і конкурсу вершаў пра Любчу. Адбудзецца конкурс печыва любчанаў, пачастункі для ўсіх прысутных, выставы народных майстроў і іншае.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Паводле некаторых звестак, менавіта ў Любчы ў Нёмане быў ахрышчаны Міндоўг. Тут таксама было заснавана першае біскупства на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага і закладзена першая рыма-каталіцкая святыня.

Абноўлена 18.06.2019 12:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.