У кляштары сясцёр кармэлітак 9–11 сакавіка праходзілі чарговыя дні цішыні для дзяўчат, прысвечаныя тэме «Малiтва, пост i мiласэрнасць».
Сёстры заахвочвалі ўдзельніц да ўнутранай размовы з Богам у цішыні і аддання Яму ўсіх сваіх турботаў.
Дзелячыся ўражаннямі, дзяўчаты адзначылі, што, прабываючы сам-насам з Богам, падчас гэтых выхадных у Гудагаі яны больш асэнсавана перажывалі Вялікі пост.
«Спадзяюся, што гэты дзень цiшынi дапаможа змянiць у маiм жыццi тое, што аддаляе мяне ад Бога», — сказала адна з дзяўчат.
«Гэтыя дні цiшынi былі для мяне перапоўнены Божым словам, асабiстай i супольнай малiтвай, магчымасцю размаўляць з Богам як з добрым сябрам, якi слухае i падказвае, як жыць далей. Дзякую за гэтую магчымасць паразважаць, што Бог учынiў для мяне, прыняўшы крыж для майго збаўлення».