Традыцыйна 10 снежня, у II Нядзелю Адвэнту, прыпадае Дзень малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе.
У ІІ Нядзелю Адвэнту па ініцыятыве Канферэнцыі Біскупаў Польшчы ў Касцёле гэтай краіны будзе адзначацца ХVIII Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе. Епіскапатамі Беларусі і іншых постсавецкіх краін ІІ Нядзеля Адвэнту абвешчана Днём удзячнасці тым, хто дапамагае ў адраджэнні Касцёла на Усходзе.
Мэта гэтага дня — наданне асаблівай увагі Каталіцкаму Касцёлу, які адраджаецца ў краінах Усходняй Еўропы, Расіі і Цэнтральнай Азіі, а таксама падтрымка ўсялякіх ініцыятываў, што прадпрымаюцца на карысць евангелізацыі Усходу.
Беларускія біскупы заахвочваюць духавенства і свецкіх вернікаў памятаць у малітве ўсіх, хто дапамагае Каталіцкаму Касцёлу ў Беларусі.