Пошук

04.09.2017 14:26   Catholic.by

Дакументы для стварэння парафіяльнага летапісу збіраюць вернікі парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Валкалаце Докшыцкага раёна.

У рэдакцыю Catholic.by звярнулася Ганна Гірына з просьбай апублікаваць архіўны фотаздымак, які быў зроблены, верагодна, у міжваенны час і мае дачыненне да парафіі.

Гэта фота з сямейнага альбома адной пажылой парафіянкі, якая прынесла яго незадоўга да сваёй смерці. Жанчына, аднак, не ведала, дзе і калі яно было зроблена, а таксама хто на ім.

Яе сям’я лічыла, што ў цэнтры здымка — кс. Рамуальд Дроніч, які загінуў у гады вайны ў Баразвецкай турме.

Магчыма, хтосьці з чытачоў Catholic.by пазнае на фотаздымку кагосьці са сваіх блізкіх. Пішыце нам на пошту info@catholic.by.

Абноўлена 08.09.2017 11:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа