Супольнасць Варшаўскай правінцыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў са смуткам паведамляе, што 5 жніўня ва ўзросце 88 гадоў адышоў у вечнасць брат Ян Банькоўскі OFMCap, вядомы перш за ўсё як святар і скаўт, які зрабіў значны ўнёсак у адраджэнне скаўцкага руху ў Беларусі, дзе ён больш за 20 гадоў нёс служэнне ў парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міжэрычах (Гродзенская дыяцэзія, Слонімскі дэканат).
Пахаванне спачылага адбудзецца ў аўторак, 11 жніўня, у парафіяльным касцёле Маці Божай Балеснай ў Ломжы (Польшча).
Адрас: вул. Кшывэ Коло, 3.
Праграма пахавання (польскі час)
- 10.30 — ружанец;
- 11.00 — пахавальная святая Імша.
Вечны адпачынак дай яму, Пане...







